БЖ-БЖ пасека — гэта спалучэнне трох фактараў: разумных пчол, тэхналогіяў і пчаляра.
Пчолы — гэта магутныя апыляльнікі, якія садзейнічаюць ўстойліваму экалагічнаму асяродку і будучыні чалавецтва на гэтай планеце, робяць суіснаванне людзей і звярэй лепш, падтрымліваюць разнастайнасць.
Таму пчолы — разумныя істоты, але зараз яны пад пагрозай знікнення. Я буду рабіць усё, каб пчолы множыліся і былі ў сімбіёзе з людзьмі і наадварот. На БЖ_БЖ пасецы жывуць мірныя пчолы пароды - бакфаст.
На БЖ-БЖ пасецы імкнуся выкарыстоўваць тэхналогіі максімальна прыбліжаныя да арганічнай сельскай гаспадаркі. Гэта значыць, не выкарыстоўваць хімікаты і паважаць працаўніц.
Пчолы вас прымусяць ведаць цэлы шэраг навук. Разуменне прыроды пчол - гэта таксама разуменне прыроды наогул і эксперымент, у які я ўцягваю у тым ліку свой набор лічбавых і гуманітарных тэхналогіяў.
Пра сябе. Я, Міхаіл Волчак, сацыятэхнік і ўжо пчаляр. Узнаўляю традыцыю дзядулі і трох пакаленняў маіх прашчураў. У 2019 годзе пачаў пасеку з нуля.
Займаюся грамадскай дзейнасцю. Маю айцішную і юрыдычную адукацыі. Умею праграмаваць, арганізоўваць, пісаць, выкладаю англійскую мову. Люблю Беларусь. А яшчэ пчол…
Мне цікава будаваць супольнасць вакол захаплення, таму я зацікаўлены ладзіць праекты, якія прыцягваюць адзінадумцаў.
Гэты анлайн курс распрацаваны для тых, хто хоча пачаць пчалярыць з нулём ведаў. Усе заняткі адбываюцца па-беларуску. матываваныя слухачы трапяць на стажыроўку ў смарт-пасеку.
Гэта эксперыментальные пчалярства, якое ладжу ў невялікіх прыватных садзіках ці на хмарачосах.
Праца з пчоламі — гэта захапляльнае відовішча, пасля якога падаеш і засынаеш ад
стомышчасця=) Глядзіце, як усё адбываецца.
Пчалярства - гэта маё захапленне, хобі. Я хачу працягваць эксперыментаваць і збіраць супольнасць, таму мне патрэбна пакрыццё выдаткаў для сучаснага абсталявання і разыходнікаў, а таксама сацыятэхнічнай дзейнасці.
*З новага, рыхтуем: Крэм-мёд з журавінамі, мёд верасовы, камплекты для свечак Наогул можна рабіць спецыяльныя замовы, мы распавядзем наколькі - гэта рэальна зрабіць