Размоўная англійская мова

для працы, падарожжаў, побытавых камунікацый і гутарак.

Дзелавыя зносіны

перапіска, інтэрв'ю і размовы з працадаўцам, складанне рэзюмэ, афармленне заданняў.

Напісанне тэкстаў

лісты, эсэ, дакументы, нефармальная камунікацыя.

Публічныя выступы

прамовы, прэзентацыі сваіх ідэі, справаздачы, кароткія выступы, вядзенне дыскусій.

Для фрылансераў і праграмістаў

праектны мэнэджмэнт, удакладненне заданняў, апісанне багаў, падлік часу, кароткія справаздачы і скайп перамовы.

Для студэнтаў

навуковыя эсэ, іх структура, афармленне даследванняў, праца з крыніцамі, падсумаванне, перафармулёўка і падсумаванне тэкстаў, анатацыі.

Планаванне і складанне праграмы заняткаў адбываецца па індывідуальнай дамоўленасці,

Заняткі могуць уключаць:

  • Вусныя камунікацыі на свабодныя або абазначаныя тэмы.
  • Разборы сказаў, словаў. Перафармулёўка ідэй, падсумаванне расповяда.
  • Правядзенне заняткаў у розных моўных сітуацыях (вуліца, кафэ, спартыўная пляцоўка).
  • Пераклад тэкстаў з англійскай мовы на беларускую або рускую.
  • Напісанне тэкстаў на англійскай мове. Дыктоўкі.
  • Падрыхтоўка прэзентацый і выступаў, справаздач.
  • Вывучэнне англійскіх словаў, устойлівых выразаў, граматыкі.

Варта ведаць:

  • Адзін занятак мае працягласць ад 60 да 90 хвілін.
  • Працоўная мова заняткаў: англійская. Але магчыма ў складаных сітуацыях тлумачэнні на беларускай або рускай.
  • Графік (час і дні) дамаўляемся персанальна і заносім у табліцу даступную для прагляду вучню і рэпетытару.

Прывітанне,
Маё імя - Міхаіл Волчак.

Доўгі час англійская мова для мяне была вялікім выклікам. Зараз я магу сказаць, што змог пераадолець шматлікія выпрабаванні. Як казала аднойчы мая настаўніца англійскай мовы: "Гэта твой праект даўжынёй у жыццё. Таму ніколі яго не кідай".

Такім чынам, я працягваю развіццё моўных навыкаў і прапаную заняткі, на якіх буду дзяліцца сваім досведам і ведамі.

IT-веды і практыка працы з кліентамі

IT-веды і практыка працы з кліентамі

Маю досвед англамоўных камунікацый ў айці сферы (7+ год). У айці-сферы я факусаваўся на фрыланcе, перамовах з кліентамі, даследваннях, складанні задач, а таксама распрацоўцы кода.

Акадэмічная адукацыя

Акадэмічная адукацыя

Жыў і навучаўся ў Брытаніі ва ўніверсітэце Эсэкса, 1 год, магістр права. Ёсць сертыфікат праходжання іспыту IELTS. У юрыдычнай сферы я працую з сусветанай супольнасцю над рэформай аўтарскага права.

Публічныя выступы і вядзенне праектаў

Публічныя выступы і вядзенне праектаў

Выступаю на міжнародных англамоўных канфэрэнцыях, удзельнічаю ў форумах і дыскусіях (5+ год). Маю досвед вядзення праектаў на англійскай мове.

Першы ўводны занятак бясплатны. Падчас гэтага занятка мы зможам абмеркаваць фармат заняткаў і іх графік.

Дзённы

20 рублёў
за гадзіну *
  • да 16 гадзін дня
  • кожны 10 занятак бясплатна
  • пры аплаце 10 заняткаў, зніжка 10%
  • Запісацца!

Вячэрні

30 рублёў
за гадзіну
  • пасля 16 гадзін дня
  • кожны 10 занятак бясплатна
  • пры аплаце 10 заняткаў, зніжка 10%
  • Запісацца!

Выходны дзень

40 рублёў
за гадзіну
  • у выходныя і святочныя дні
  • кожны 10 занятак бясплатна
  • пры аплаце 10 заняткаў, зніжка 10%
  • Запісацца!

* 1 гадзіна = 60 хвілін. Аплата за заняткі адбываецца перад заняткам, або авансам за некалькі.

  • Па змоўчанні заняткі адбываюцца па адрасе г.Мінск, вуліца Змітрака Бядулі 3, памяшканне 2н.
  • Па дамоўленасці яны таксама могуць адбывацца ў скайпе
  • або месцы, звязаным з тэматыкай занятку.

Для разгляду вашага запыту запаўняйце анкету!

Пасля азнаямлення з вынікамі анкеты, я звяжуся з вамі, каб адказаць на ўзнікшыя пытанні і прапанаваць час і месца першай сустрэчы. Калі засталіся пытанні, калі ласка напішыце на нумар +375 29 1274267 смс, пасля перателефаную вам.

Запішыся на заняткі!